14 снежня, Дударскі Клуб з Testamentum Terrae

14 снежня, Дударскі Клуб з Testamentum Terrae14 снежня, Дударскі Клуб з Testamentum Terrae14 снежня, Дударскі Клуб з Testamentum Terrae

Дударскі Клуб працягвае пяты(!) сезон фальклёрна-танцавальна-алкагольных вечарынаў. Гэтым разам у нас адмыслова запрошаны госьць — гурт Testamentum Terrae!

Акрамя выступу адмысловых гасьцей, у праграме — беларускія і еўрапейскія народныя танцы + джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў Стары Ольса,Irdorath, Кашлаты Вох, Cornucopia i iншых. Для жадаючых – бясплатныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.

Вас чакаюць гучанне дудаў (беларускіх і ня толькі), спевы і танцы, атмасфера карчмы, традыцыйнае шаленства, шмат піва і весялосьці.

Вечарыны Дударскага Клуба дый самі посьпехі ў адраджэньні старадаўняга музычнага інструмента — дуды — сапраўдны культурны феномен. Такога няма ані ў каго з нашых суседзяў! Хіба такое можна прапускаць?

14 сьнежня (серада), 19:00 – 24:00 (уваход у клуб з 19:00, пачатак выступаў – каля 20:00)
клуб RE:PUBLIC, Прытыцкага 62,
(200 метраў ад мэтро Кунцаўшчына)
Кошт уваходу — 15 000 руб.
УВАГА! Дударам з дудой уваход вольны! Таксама дудар з дудой можа правесьці аднаго чалавека бясплатна ;)
Тэлефон для даведак: +375 29 557 16 63

0 comments on “14 снежня, Дударскі Клуб з Testamentum TerraeAdd yours →

Добавить комментарий