Вялікі канцэрт гурта Re1ikt ў паб-клубе «Графіці».
Праграма будзе складацца з кампазіцый са старой і новай праграмы.
Што за яны? Крыху падрабязней ніжэй.
Re1ikt — 3 месца ў намінацыі «Адкрыццё году» па версіі партала «Тузін Гітоў».
Гурт грае post rock і post metal, шмат эксперыментуе і пастаянна развіваецца.
Цягам свайго творчага жыцця колькі разоў змяняў стыль,
эвалюцыянаваў ад old school grunge у alternative rock,
а пасля да art rock i post metal — месца дыслакацыі:
нарадзіўся ў Светлагорску, перахаў ў Гомель, цяпер месціцца ў Менску,
і нават мову — рускую на беларускую.
Гурт Re1ikt удзельнічаў у шматлікіх музычных фестывалях і праектах.
З самых буйных і вядомых: BeFree, Global Battle of the Bands у Беларусі (трапіў у шасцёрку найлепшых), Heavy Mass Medium, складанкі Budzma New, Беларускі Globus, Центр тяжести-3.
Розны, але не менш цікавы ў абодвух сваіх абліччах — электрычным ды акустычным. З апошнім узяў гран-пры конкурсу «Бардаўская восень» і прыз глядацкіх сімпатыяў на фэсце «Купалаўскія вакацыі». У электрычнасці — «Найлепшы альтернатыўны гурт», «Найлепшы вакаліст» (фестываль «Музыкальны спарринг-2»).
Мае 2 альбомы (адзін з іх — «Клиника» выдадзены на Go-Records), DVD «Акустическая терапия» і кліп «Последнияя хирургия», зняты Анатолем Вечарам у рамках праекта PROдвижения.
Цяпер гурт працуе над звядзеннем новай, беларускамоўнай кружэлкі, якая будзе адметная сваёй атмасфернасцю, мастацкасцю і меладызмам.
Гэтай восенню у Беларусі стартуе кампанія «Зоркі рока супраць СНІДу», тварам якой будзе гурт Re1ikt.
Пачатак: 19.00
Уваход: 15000
Замова месцаў і дадатковая інфармацыя:
+375 (29) 77-999-18
+375 (29) 17-999-18
+375 (29) 613-95-06
ICQ: 531-07-353 / 165-650-843
Skype: diskoteq / Google: diskoteq
День рождения радио «Аплюс Рок» и фестиваля «Музыкальный спарринг». Репортаж
Фото с двухлетия Аплюс Рок и Музыкального спарринга
Лучшие рок- и метал-группы сыграют на дне рождения «Музыкального спарринга» и «Аплюс Рок»
Фото с финала Музыкального спарринга-2
Победители проекта Музыкальный спарринг-2
Re1ikt в финале «Музыкального спарринга-2″. Фото
Re1ikt и Room 14.08 в полуфинале “Альтернатива”. Фото


0 comments on “9 июля в 19.00 Re1ikt в клубе Граффити”Add yours →