14 мая ў Jolly Rodger Cafe адбудзецца Hard’n’Folk fest vol. 1

14 мая ў Jolly Rodger Cafe адбудзецца Hard’n’Folk fest vol. 1.

У межах гэтага фэсту на сцэне зыйдуцца 2 гурты, якія граюць цяжкі альтэрнатыўны фольк, а таксама 3 гурты, якія аддаюць перавагу старому добраму харду. 5 гадзін нефільтраванага драйву, мора піва і добрай музыкі, сяброўская атмасфера – усе гэта вас чакае ў гэты вечар у Jolly Rodger Cafe, якое, дарэчы, цяпер працуе да гадзіны ночы. Такім чынам 14 мая для вас будуць граць наступныя гурты:

РОКАШ (Мінск) – неафольк-рок

РОСЫ (Стоўбцы) – hard/blues rock

THE STORM (Мінск) – hard’n’heavy

ARS LONGA (Мінск) – hard’n’heavy

ОМУТ (Драгічын-Мінск) – палескі метал

Запрашаем усіх аматараў добрага рокавага драйву і

лірычных фолькавых мелодый!!!

Кошт квіткоў: 15000 – танцпол, 20000 – столікі.
Столікі можна замовіць па тэлефоне +375333130001
Інфармацыя пра клуб тут.

Сустрэча ў кантакце тут.

0 comments on “14 мая ў Jolly Rodger Cafe адбудзецца Hard’n’Folk fest vol. 1Add yours →

Добавить комментарий