1 мая лідэр ТС Сяргей Васілюк прэзентуе ў Мінску свой сольны акустычны альбом “Сховане обличчя”. Гэтае выданне – тое, што так ці інакш не ўвайшло ў праграму Тінь Сонця, не падышло па фармату альбо банальна гучала лепш у акустыке, калі слова “банальна” ўвогуле можна ўжыць у адносінах да творчасці музыкаў ТС.
У праграме як песні з альбому “Сховане обличчя”, так і старыя песні Тінь Сонця, якія даўно сталі без перабольшвання хітамі украінскай рок-музыкі.
У гэты дзень для прыхільнікаў Тінь Сонця і проста шанавальнікаў якаснай музыкі свае дзьверы гасцінна адчыняе Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Пачатак імпрэзы запланаваны на 18.00.
Кошт квіткоў – 20000 у папярэднім продажы і 25000 – у дзень канцэрта
Каб замовіць квіткі звяртайцеся па тэл. +375293030061, альбо +375295577185
Колькасць месцаў вельмі абмежавана!
На канцэрце можна будзе набыць дыскі з альбомам Сяргея Васілюка “Сховане обличчя” па кошце 15000 рублёў.
1 comment on “1 мая. Сяргей Васілюк”Add yours →