Увесь беларускі арт: літаратура, жывапіс, тэатр, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва грунтуецца на міфалагічна-фальклорным матэрыяле. Ні потых еўрапейскага Захаду, ні духоўны, больш, безумоўна, унутраны ціск Усходу не дазволілі стварыць нешта выключнае, тое што вызначае і годна пазыцыянуюцецца і успрымаецца як сапраўдная культура Беларусі.
Народная спадчына маленькім растком прабіваецца скрозь асфальтаваны саўкізм і нараджае такія мастацкія феномены як Камелот, Палац, Зніч, Троіца, Крыві, Ветах, Стары Ольса… Аднак абыякавасць дзяржавы, сродкаў масавай інфармацыі, шоў-бізнесаўцаў робіць гэтыя гурты элітарнымі, а таму незразумелымі і нецікавымі. І такое становішча можа выратаваць толькі свежая кроў, якой нешта не чуваць. Чуваць! Яшчэ як чуваць. Яна падае свой малады голас. Можа прыслухаемся?
Менскі гурт “Рокаш”(Лявон): Цяжка сказаць з чаго ўсё пачалося, бо таго як мы сабраліся нейкім складам было некалькі цікавых эпізодаў. Першы гэта як на святкаванні дня Юрфаку у БДУ мы – Лявон (Я), Мікола Маркоўнік, Мікола Ліпневіч і Стась вырашылі паэпатаваць людзей і праспяваць кампазіцыю “А дзе ж тыя ваяры”. Нам гэта вельмі пакаціла і людзям таксама, хаця тады гэта анічым сур’ёзным не было. Далей мы працягвалі спяваць сваім колам – беларускія народныя песні, камапазіцыі NRM, з праектаў, кшталту Народнага альбому, творы Равенскага… Аднойчы так сядзелі і раптам Лявон выцягнуў з кішэні тэкст, які называўся “Наша піва”. Высветлілася, што вершаў у Лявона процьма. Так мы пачалі збірацца і прыдумваць мелодыі, якія яшчэ няма каму было граць.
Ды неяк у горадзе сустрэлі нашага знаёмага Аляксандра і запрасілі ў гурт. Гэта быў першы чалавек, які ствараў партыі, запісваў іх нотамі. Граў ён і грае цяпер на гітары…
(Мікола): Доўгі час наша будычыня заставалася даволі цмянай. Але зноў нас выратаваў шчаслівы выпадак. Мы пахваліліся свайму сябру, што ў нас – гурт. А той паведаміў, што ведае дзяўчыну, якая грае на флейце. Пагутарылі і быццам бы забыліся. А калі мне працягнулі слухалку мабільніка з патэнцыйнай флейтысткай, то ўзгадаўшы ўсё абароты ветлівасці я хвілін 15 маліў невядомую асобу проста прыйсці на рэпетыцыю… Надзіва, яна згадзілася не толькі прыйсці, але і застацца, хаця тады мы былі ўсяго разбэшчанымі гультаямі, а яна – удзельнічала дагэтуль не ў адным калектыве і нават атрымлівала прафесійную музычную адукацыю.
– Вольга, слухай, а як гэта ты тады і чаму згадзілася прыйсці?
– Не ведаю, чаму згадзілася… Магу сказаць чаму засталася – бо спадабалася. Ёсць у гэтым калектыве нешта такое чаго не хапае іншым.
Хаця разам з Вольгай мы пачалі рабіць больш, гэтага было недастаткова. Варта прыгадаць адзін правальны выступ на фэсце Беларусь Сярэднявечная. Воля толькі прыйшла да нас, таму аранжыроўкі яшчэ былі амаль нулявыя, а разлічаную на сур’ёзную вакальную падрыхтоўку кампазіцыю “Балада”, спявалі абсалютныя музычныя невукі Лявон і Мікола. Шчыра кажучы, нам пашчасціла, што большасць прысутных пайшлі глядзець бугурт. Аднак… Мы неяк сабраліся і зрабілі правільныя высновы.
У гурце я з’явілася крыху незвычайна. Неяк з сяброўкай Олей і мы сабараліся, гатавалі ежу і думалі, каго б можна было запрасіць у госці.
-Насамрэч, я ведала, што будзе ўвечары рэпетыцыя, бо гралі ў мяне. Памятаю Мікола прыйшоў дужа галодны і мы частвалі яго ўсім, што зрабілі. Калі той пад’еў я сказала, што “Баладу” можна было прапанаваць праспяваць вакалістцы, якая гатавала боршч.
– Я тады яшчэ падумаў, што калі яна так гатуе, то і спявае, напэўна, добра.
– Калі толькі прыйшла, у мяне адразу было шмат пытанняў. А чаму Рокаш, а чаму на мове роднай… Мне вельмі спадабалася ідэя. Больш за тое, раней я спявала у Госьціцы, таму глыбока патрыятыяныя тэксты, які пісаў Лявон кранулі мне душу – я зразумела, што хачу выконваць песні на гэтыя словы.
На момант з’яўлення Паліны ўжо мінімальная праца была зроблена. Быў драйв, але не было яркасці. Падчас выступаў безумоўна падвышаўся прафесіяналізм, але рух наперад быў вельмі павольны. Не хапала нейкага штуршку, якім стаў запамінальны вакал, што можна лічыць нашай фішкай.
Паколькі як такой альбомнага запісу, які можна набыць, у вас няма, ды і на Беларусі існуе такая асаблівасць, што менавіта праз канцэрты музыкі здабываюць сабе папулярнасць і творча рэалізуюцца, то давайце прыгадаем колькі ў вас было канцэртаў, дзе, якіх?
– Нягледзячы на тое, што канцэртуем і існуем у сваім сённяшнім і аформленым складзе менш за год мы ужо выступалі на конкурсе маладых фолк-выканаўцаў у гонар каралевы Боны, (дзе атрымалі два дыпломы за другое месца і адметны вакал, а таксама 8 гадзін запісу ў студыі – вынікам таго запісу стала дэма, пра якую ты казала раней), на ушанаванні Чэслава Немана ў акадэміі мастацтваў, на выставе СМІ ў Беларусі ад Міністэртсва культуры і радыёканала Культуры. Прымалі ўдзел у шэрагу імпрэзаў таварыства “Этна”, гралі на Лошыцкім фэсце, у Лідзе, на свяце беларускага пісменства у Камянцэ, разагрвалі гурт “Стары Ольса” на іх сольным канцэрце.
Калі вы расказвалі пра тое, як гурт ствараўся не аднойчы гучала фраза аб тым, што патэнцыйным членам гурта спадабалася найперш ідэя Рокаша. Вы можаце неяк яе выкрышталізаваць?
– Пачатковая канцэпцыя і базавая ідэя была піўная хмяльная тэматыка. Аднак з нашала гледзішча бір-фолк больш падыходзіць да мужчынскіх вакалаў і спеваў пад дуду. Зараз мы граем стылізацыі пад медываль. Да таго ж сцэнічны вобраз Паліны (на маю думку, яна выглядае як сярэднявечная вельмі лірычная вытанчаная паненка) моцна адрозніваецца ад п’яных менестрэляў, якія мы былі разам з Міколай.
Нягледзячы на гэта канцэптуальны пераварот у Рокашу падмурак да усіх песняў была і застаецца доблесная беларуская гісторыя і прапаганда нацыянальнай культуры. Зыходзячы з беларускай гісторыі асацыятыўна усплываюць нейкія сюжэты, на падставе якіх пішуцца песні. Паступова да твораў на піўную тэматыку, ваярскую дадаліся лірычныя.
– Маё разуменне і музыкі і тэкстаў, агульная ідэя – абуджэнне ў беларусах нацыянальнай годнасці і самасвядомасці. І любоў да беларускай мовы.
-Лявон, у цябе прыстойная гістарычная адукацыя, ці пішаш ты нешта на канкрэтным фактычным гістарычным матэрыяле?
-Тыя тэксты, якія ўжо створаны ёсць адлюстраванне гірстарычнай рэчаіснасці скрозь прызму мастацкіх вобразаў. Ёсць шмат задумаў на конт таго, каб ўзяць пэўныя факты і неяк іх апрацаваць таму што цікавых падзеяў і выпадкаў у беларускай гісторыі было дужа багатоа. Але на сённяшні дзень нашыя творы гэты пакуль толькі фэнтазі на гістарычнай глебе.
Ёсць таксама пераклад твора “Зялёныя рукавы” – не таму што гэта вельмі папсовая і вядомая песня, а таму што яе беларускі тэкст вельмі лёгка лёг на гэтую фельмі прыгожую мелодыю.
“Сокал” – кампазіцыя, што ўтрымлівае бінарную апазіцыю зямля-неба. У гэтым вобразе паралелізм з людзьмі, якія цягнуцца да волі, якім цесна ў грамадстве і таму заўжды цяжэй.
А яшчэ мы вельмі хочам зрабіць што-небудзь фолкавае ў сваіх аранжыроўках.
Прачытаўшы артыкул чалавек, на ажаль, не можа пачуць музыку, таму давайце неяк паспрабуем зарыентаваць чытача – да чаго падобен гурт “Рокаш”, чым адрозніваецца ад іншых калектываў?
– Народ нас апошнім часам пачаў параўноўваць з гуртом Мельница і Blackmore’s Night. Зараз адбываецца працэс, калі ўсе гурты граюць адны і тыя ж сярэднявечныя кампазіцыі. Супраць тых твораў мы, безумоўна, нічога ня маем, таму што яны вельмі класныя і добрыя. Аднак падчас якога-небудзь канцэрту гэта патроху надакучвае, калі адзін за даным калектыў грае некалькі разоў сальтарэлла нават ў сваіх аранжыроўках.
Я спрабую залезці у шкуру старадаўняга п’янага менестрэля. І мы ствараем стылізацыю пад сярэднявечную музыку, базуючыся на сваім яе разуменні, каб перадаць атмасферу таго часу. Аднак хаця б крыху імкнемся адысці ад жанру.
– У такім разе хацелася б пачуць вашае меркаванене, чаму на нашай фолькавай сцэне так культывуецца рэканструкцыя і лічыцца асабліва дацаненым перайграванне гістрычнай музычнай спадчыны – нібыта толькі гэта і ёсць сапраўднае мастацтва…
А вось мы вырашылі даказаць, што так не ёсць. Гэта ніша ўжо забіта. Ёсць шмат гуртоў, у якіх інструментаў болей і майстэрства, аднак яны з’яўляюцца з большага рэтранслятарамі ўжо зробленага. Гэта таксама правільна і добра, таму што не да ўсіх людзей данесены гэты багаты культурны пласт. Мы прадстаўляем крыху іншую плыню – мы імкнемся не фактычна зафіксаваць нейкі твор, эпоху, а выказаць да гэтага асабістае стаўленне, паказаць свае бачанне.
Чаму апошнім часам з’явілася так шмат гуртоў і чаму так развілася фолк-сцэна на Беларусі (варта зазначыць што я не лічу яе настолькі развітай зараз, таму што 3, 5, нават 10 гуртоў нельга назваць сцэнай ды і не ўсе яны прафесійныя). Канешне, штуршком стаў поспех гурта “Стары Ольса”, які падаў неблагі прыклад магчымасцяў у гэтай галіне. Увогуле, чаму медываль ўсе больш робіцца папулярны: зараз мы жывем у часе станаўленне глабалізацыйных працэсаў, калі ўзрастае цікавасць да нацянальных адметнасцяў. На хвалі гэтага ўзрастае і папулярнасць медывалю, а свята места пуста не бывае.
А мне падаецца, што з’яўляецца тэндэнцыя адчування, што беларуская культура не толькі сялянскія спевы, народныя звычаі і г.д. На Беларусі таксама існавала шляхта – нашыя продкі былі высокімі, годнымі, адукаванымі (я не хачу ставіць іх у процілегласць сялянам), але ўзнікае разуменне таго, што беларусы былі еўрапейцамі і ўсе культурныя дасягненні Еўропы і Беларусі маюць быць нечым агульным.
Варта адзначыць, што падобныя працэсы імкнне спазнанне сваёй традыці адбываюцца і ў Польшчы, Германіі, дзе шалёнай папулярнасцю карыстаюцца рыцарскія фествалі.
Мы казалі пра лірычны падмурак, давайце крыху расскажам пра сваю музычную платформу. Дзеля таго, каб ствараць удалыя стылізацыі варта, напэўна, шмат слухаць сярэднявечнай музыкі?..
Па ідэі гэта, безумоўна, трэба, але гэта пакуль не пра нас – мы маем такі элементарны медывальны багаж – Ольсы, зноў-ткі, Мельница, Drolls, кампазіцыі з Полацкага сшытку… На конкурсе Віктар Скарабагатаў – вядомы беларускі музычны дзеяч сказаў, што мы граем сярэднявечныя песні ў стылі рэп (???) і фолк-рок. Дарэчы, на конт фолк-рока мы зыходзячы са сваіх уяўленняў імкнемся унесці элемент “калбасы”, драйву, каб людзям было весела.
1 comment on “Гурт Рокаш: як усё пачыналася”Add yours →