Менскі гурт Testamentum Terrae запісаў альбом.
Кружэлка, якая мае назву “Слаўны паніч” прэзентуе гістарычную музыку часоў Вялікага Княства Літоўскага як мясцовага, так і заходнееўрапейскага паходжання – мелодыі беларускіх танцаў і абрадаў, балады і рэкруцкія песні (са збораў М. Федароўскага), папулярныя мелодыі еўрапейскага Сярэднявечча.
На прапанаванай плытцы таксама змешчаны некалькі аўтарскіх стылізацый і кавер-версія кампазіцыі “Fear of the Dark” (бонус трэк).
0 comments on “Менскі гурт Testamentum Terrae запісаў альбом.”Add yours →