Ретроспектива: Short-интервью с главой фолк-театра Госьціца

Гукава-музычнае мастацтва доўжыцца імгненне, але належыць Вечнасці. Глыбокае, дасканалае, бясконцае – менавіта, яно існуе ў паралельных прасторавых і часавых вымярэннях. Пра гэта мы гутарым з выключнай жанчынай, адоранай безліччу талентаў, Ларысай Сімаковіч.

Час (хронас) iснуе не толькi гарызантальна: Сярэднявечча, Адраджэнне, Рамантызм, сённяшнi час… Уявiце, што гэта усё iснуе вертыкальна i мы як карлiкi стаiм на плячах сваёй мiнуушчыны, сваёй гiсторыi. Апроч таго, усё вышэй згаданае грунтуецца на самым галоуным з чым прыйшло чалавецтва (нават не толькi бедларускi народ) – на паганстве. Канцэрт склауся на вастрынi гэтага. Не у хронасе падаць час, а сёння, сiюмiнутна тут усё знаходзiцца.

Ваша мастацтва выключна мастацка-вобразнае, а таму элітарнае. Але ўсё адно, вобраз заўсёды застаецца нечым індывідуальным і асацыятыятыўным. Ці думаеце вы пра тое, наколькі зразумее вас глядач/слухач? Для вас прынцыпова дамагчыся , каб ён змог адчуць і ўспрыняць тое, што вы хочаце яму данесці?


Асацыацыя хутчэй за усё агульная. Другая справа, што я ярчэй можа быць бачу. Бачнае ж i нябачнае на гэтай зямлi належыць усiм i кожнаму.

А што вы рорбіце для таго, каб гэты пласт нябачнага стаў для вас больш адкрытым? Які гэта душэўны стан, настрой, абставіны?.. Што патрэбна, каб найбольш дакладна ўвасобіць тое, што для вас адкрываецца?

Самае галоўнае не засмеціць сябе. Гэта як у медытацыі, як у малітве. Творчасць, здаецца, па тых жа параметрах пабудавана. Трэба звяртаецца да яе з асцярогай, каб не ўнесці памеху ў сваю трансляцыйную структуру. Бо памехі даюць скажонную выяву… Спецыяльна анічога не варта рабіць. Хіба што, валодаць прафесіяй (матэрыяльна, тэхнічна быць асначаным) і знаў-ткі: не замечваць тое, што павінна быць чыстым.

Творчасць Госьціцы – гэта зварот да чалавечай душы, сэрца, падсвядомага, ці можа нават напаўсвядомага, чаму ячшэ не існуе вызначэння… Чым, праз што яе ўспрымаць, каб зразумець тое, што вы імкнецеся ўкласці?

Тут заўсёды ёсць скідкі-папраўкі… Абавязкова… Кожны карыстае той пласт (адзін, два, тры…). можа нават усе, колькі закладзена ў творы, наколькі, хто можа гэта скарыстаць. Некаму дастаткова прыгожай арнаментоукі мелодыі – і ён задаволены, у асалодзе… Нехта ўспрымае і дысананс, і кансананс адночасава і бачыць у гэтым сэнс. Усе залежыць ад таго, хто слухае. Сапрауды, у мяне няма моманту разлічвання на публіку, таму што не “папсу” пішу. … А пішу тое, што ёсць вакол, што каля мяне круціцца, тое, што я магу счытваць з энергіі тых, якія ходзяць, віруюць побач … альбо спакойна, плазменна у статычным стане знаходзяцца…

Мастацтва заўсёды больш важкае за масавую культуру, сур’езнае і сакральнае. Яно заўсёды вызначаецца тым, што з’яўляецца часткай людзей, якія імкнуцца да яго наблізіцца.

Decadence

2003

0 comments on “Ретроспектива: Short-интервью с главой фолк-театра ГосьціцаAdd yours →

Добавить комментарий