9 лістапада – Re1ikt у TNT Rock Club (Мінск)

9 лістапада - Re1ikt у TNT Rock Club (Мінск)9 лістапада - Re1ikt у TNT Rock Club (Мінск)Сольны канцэрт progressive ethno rock гурта Re1ikt адбудзецца ў TNT Rock Club 9 лістапада. Музыкі падрыхтавалі вялікую праграму з лепшых старых песен и кампазіцый з будучага альбома.

Re1ikt – гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем.
Па сваёй стылістыцы гурт блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак, сучасныя музычныя плыні Re1ikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.
Re1ikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты.
Re1ikt неаднаразова выступаў у Польшчы, Украіне, а таксама Расіі і Літве. Наведаў болей за 20 беларускіх гарадоў і мястэчак. Мае шматлікія ўзнагароды: з апошніх — «Героі году-2013» (Tuzin.Fm), 1 месца фэстывалях Wsсhodni Gorizont-2014 і Rockowisko (Польшча).

Гурт выдаў 3 студыйныя альбомы, апошні з якіх ужо разышоўся 2 накладамі і стаў бэстсэлерам 2012 года на лэйбле «Вігма», 4 кліпы, а таксама агучыў адзін з першых беларускіх фільмаў — «У агні народжаная» – у межах праекта Tuzin.Niemaula.

Сольны канцэрт гурта Re1ikt
9 лістапада, TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9)
Пачатак: 20:00
Уваход: 80.000
Інфалінія: +375 (29) 655-55-55