Уладальнікі квітка на шоў Metal All Stars атрымаюць бонусам квіток на Scar Symmetry або Skindred

Уладальнікі квітка на шоў Metal All Stars атрымаюць бонусам квіток на Scar Symmetry або SkindredСтартуе адмысловая акцыя для прыхільнікаў цяжкой музыкі. З 8 лютага металхэды, якія набылі два квіткі на шоў Metal All Stars, атрымаюць квіток на канцэрт Scar Symmetry (1 сакавіка) або Skindred (17 сакавіка) у клубе Re:Public.

Набыць квіткі, якія ўдзельнічаюць у акцыі, можна толькі ў офісе агенцтва «КонцертХоллГрупп» на адрасе вул. Карла Маркса, 25/10. Прапанова актуальная толькі да 14 лютага.

Нагадаем, маштабнае шоў Metal All Stars адбудзецца 1 красавіка ў мінскім Палацы спорту. У канцэрце ўдзельнічаюць Макс Кавалера, Філ Ансэльма, Зак Уайлд, Кронас і іншыя зоркі сусветнага роўню.

“Гэта арыгінальны праект з вялікім патэнцыялам, – кажа адзін з удзельнікаў шоу Макс Кавалера. – Што можа быць лепшым за тое, каб сабрацца разам і пайграць класічныя песні? Асабіста я, дарэчы, буду выконваць пяць нумароў. Гэта першы наш выступ у Беларусі, але, наколькі мне вядома, у вас шмат прыхільнікаў нашай музыкі, так што шоў будзе стромкім, без сумневаў. Увогуле, ночка будзе гарачай.

Тэлефоны для інфармацыі і браніравання квіткоў:

  • + 375 44 4820160,
  • +375 25 7005045.