26 студзеня – Re1ikt у TNT Rock Club (Мінск)

26 студзеня - Re1ikt у TNT Rock Club (Мінск)26 студзеня - Re1ikt у TNT Rock Club (Мінск)Мінскі гурт Re1ikt адыграе першы ў 2014 годзе канцэрт у TNT Rock Club 26 студзеня.

У мінулым годзе ў жыцці каманды адбылося шмат важных і цікавых падзей. Першае месца і прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі Rockowisko у Польшчы, перамога ў намінацыі «Героі году 2013» партала Tuzin.fm, прэзентацыя праекта агучкі першых нямых беларускіх фільмаў «Тузін.Немаўля» у межах міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» і выданне трайнога DVD, удзел у шэрагу буйных опэн-эйраў у Польшчы, Украіне і Беларусі, з’яўленне відэакліпа на песню «Чаго ты, Лося…», вялікая колькасць канцэртаў у розных гарадах Беларусі і інш.

Сольны канцэрт 26 студзеня стане своеасаблівым падвядзеннем вынікаў 2013 года. Музыкі рыхтуюцца выканаць не толькі новыя песні з альбома, рэліз якога запланаваны на восень, але і лепшыя кампазіцыі з ранняга перыяда творчасці Re1ikt.
У бліжэйшы час гурт пераключаецца на актыўную працу над новым дыскам, у сувязі з чым часова спыніць канцэртную дзейнасць.

Сольны канцэрт гурта Re1ikt
26 студзеня, TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9)
Пачатак: 21:00
Уваход: 40.000