Вакаліст Gods Tower агучыў беларускую версію World of Tanks

Вакаліст Gods Tower агучыў беларускую версію World of TanksПапулярная анлайн-гульня World of Tanks атрымала мадыфікацыю на беларускай мове. У яе стварэнні прыняў удзел вядомы беларускі metal музыка – франтмэн Gods Tower Лэслі Найф.

Нацыянальную мадыфікацыю (mod) стварыла перакладніцкае таварыства “RэZэрвацыЯ”. Зараз інтэрфэйс World of Tanks можна зрабіць беларускамоўным, а гульня тады загаворыць голасам Lesley Knife.

Спампаваць mod можна тут.

Адзначым, што з версіі патча 0.8.7 World of Tanks кампанія Wargaming стварыла магчымасць называць чальцоў экіпажа імёнамі і фаміліямі удзельнікаў класічнага склада Gods Tower. Афіцыйна гэтая навіна не распаўсюджвалася, але вядома, што гэты была зроблена ў падзяку за тэматычную песню гурта пад назвай “Roll Out”, прысвечаную “танкам”.

Нагадаем, што ў гульне World of Tanks створаны клан, у якім граюць музыкі і слухачы Gods Tower.

Таварыства “RэZэрвацыЯ” актыўна шукае ахвотнікаў паўдзельнічаць у лакалізацыі і перакладзе камп’ютарных гульняў на беларускую мову. Далучыцца да суполкі можна па гэтай спасылцы.

Фота: “RэZэрвацыЯ”