Фестываль “Вандроўка ў Этнаказку” адбудзецца на Гродзеншчыне

Вандроўка ў ЭтнаказкуДвухдзённы фэст “Вандроўка ў Этнаказку” пройдзе на Гродзеншчыне 17-18 жніўня. На мерапрыемстве выступяць як мясцовыя музыкі і народныя майстры, так і госці з Мінска.

Першы дзень фестывалю адбудзецца ў вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна. Наведвальнікі змогуць паслухаць фальклорныя калектывы Гродзеншчыны і Сувальшчыны, народныя харавыя калектывы, гурты Hurdy Gurdy, “Вочы”, PAWA і “Альтанка”; пазнаёміцца з падвор’ямі майстроў; прыняць удзел у тэматычных гульнях. Асноўныя падзеі адбудуцца на пляцоўках ля Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея, Гудзевіцкай школы і галоўнай дарогі.

18 жніўня “Вандроўка ў Этнаказку” перанясецца ў Гродна да Старога і Новага Замкаў. На фестывальных пляцоўках выступяць калектывы Сувальшчыны і Гродзеншычны, гурты Hurdy Gurdy,”Вочы”, PAWA, “Альтанка”, Массуд Талебані і “Авіндар”, Irdorath, Folkmashina, Ірэна Катвіцкая. Таксама пройдуць майстар-класы на падвор’ях рамеснікаў.

Уваход вольны.

Падрабязная праграма этнафэста тут.