19-21 ліпеня – фестываль “Наш Грунвальд” (Дудуткі)

V міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі “Наш Грунвальд”, прысвечаны 603 гадавіне вялікай Грунвальдскай бітвы, адбудзецца 19-21 ліпеня 2013 года на тэрыторыі Музейнага комплекса “Дудуткі” (Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, в Пціч).

Арганізатары фестывалю:
1. Экстрым Тэатр “Berserk”
2. Музейны комплекс “Дудуткі”

даведкі па тэл: 8(029)3104620

У праграме фэста (20-21.07):

• конны і пешы рыцарскія турніры
• бугурты (масавыя бітвы рыцараў)
• турнір лучнікаў
• турнір алебардыстаў
• рэканструкцыя «Грунвальдскай бітвы»
• горад майстроў
• гандлёвыя рады
• вогненнае шоў
• выступленні танцавальных і тэатральных калектываў
• рок і фолк канцэрты
• сярэднявечныя атракцыёны і забавы на любы густ для гасцей і гледачоў фестывалю!

Значэнне Грунвальдскай бітвы ў гісторыі Беларусі, Польшчы, ды і ўсёй Еўропы ў цэлым, складана пераацаніць. У выніку адной з самых маштабных бітваў сярэднявечнага свету змянілася расстаноўка сіл на сусветнай арэне, ВКЛ і Каралеўства Польскае выйшлі на першыя пазіцыі ў рэгіёне…
15 Ліпеня 1410 г. аб’яднаныя сілы Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства польскага разграмілі сілы Тэўтонскага ордэна, і тым самым паклалі канец больш чым двухсотгадовай вайне і спынілі нямецкую агрэсію на шмат стагоддзяў наперад.
Перамога ў Грунвальдскай бітве – адна з самых слаўных старонак у беларускай ваеннай гісторыі, годная паўнавартаснага святкавання на беларускай зямлі!
Фестываль прысвечаны як вайсковай, так і свецкай сярэднявечнай культуры нашых продкаў, і закліканы фарміраваць і ўмацоўваць павагу да слаўнай гісторыі нашай зямлі!

Святкаванне гадавіны перамогі пад Грунвальдам, галоўным мерапрыемствам якога ў Беларусі апошнія чатыры гады, несумненна, з’яўляецца правядзенне фэсту «Наш Грунвальд», ставіць мэтай прыцягненне ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да неапраўдана забытых легендарных старонак гісторыі нашай краіны!
Цэнтральнай падзеяй фестывалю стане рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. на полі ля мястэчка Грунвальд паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і войскамі саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. У рэканструкцыі бітвы прымуць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі, Украіны..

У рамках трохдзённага фэсту на тэрыторыі музейнага комплексу “Дудуткі” будзе дзейнічаць рыцарскі лагер, намётавы лагер для гледачоў. На працягу ўсяго фестывалю гледачоў і ўдзельнікаў чакае насычаная праграма, у рамках якой пройдуць рыцарскія турніры, масавыя рыцарскія бітвы, турнір лучнікаў, рок і фолк канцэрт «Пир после битвы», маса іншых мерапрыемстваў. Падчас канцэртнай праграмы на фестывальнай сцэнічнай пляцоуцы выступяць гурты: Gods Tower, Neuro Dubel, LITVINTROLL, Irdorath, Znich і іншыя музычныя калектывы. У рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы будзе задзейнічана асаднай тэхнікі і артылерыя.

Усе госці фестывалю «Наш Грунвальд» змогуць самі стаць удзельнікамі розных рыцарскіх спаборніцтваў: навучыцца страляць з лука ці арбалета, наведаць майстар-клас па гістарычным фехтаванні, паўдзельнічаць у шатландскіх ігрышчах, прымерыць рыцарскі даспех!

Афіцыйнае адкрыцце фестываля – 10:30, 20 ліпеня!

Уваход на фэст умоуна безкаштоуны: каб стать госцем, дастаткова набыць уваходны білет у музей «Дудуткі»!

Месца правядзення фестывалю:
Музей старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі” (Мінская вобл., Пухавіцкі р-н, в Пціч)
GPS каардынаты: 53 ° 35.796 \ ‘N 27 ° 41.061 \’ E