Аб’яўлены склад удзельнікаў «Купальскага Кола 2013»

Арганізатары міжнароднага фестываля “Купальскае Кола 2013” абвесцілі канчатковы склад удзельнікаў. На адноўленым pagan/folk metal фэсце ў гэтым годзе выступяць наступныя гурты:

Natural Spirit (Украіна)
Тінь Сонца (Украіна)
Litvintroll (Беларусь)
Znich (Беларусь)
Rokash (Беларусь)
Guda (Беларусь)
Стожар (Расія)
Irdorath (Беларусь)
Forodwaith (Беларусь)
Omut (Беларусь)
Terrakod (Беларусь)
Дрыгва (Беларусь)
Axanit (Беларусь)

“Купальскае Кола 2013” адбудзецца ў клубе Re:Public 29 чэрвеня. Фестываль прысвечаны старажытнаму народнаму святу – Купаллю – дню летняга сонцастаяння і найвышэйшага росквіту жыватворчых сіл зямлі.