4 мая – канцэрт-экскурсія гурта Re1ikt у галерэі NEWDAY (Мінск)

Беларускі гурт Re1ikt запрашае сваіх слухачоў і проста аматараў добрай рок-музыкі на незвычайны канцэрт-экскурсію, які адбудзецца ў галерэі Newday у Мінску 4 мая ў 20:00.

У праграме найлепшыя песні гурта, старыя і новыя. А таксама апавяданні пра станаўленне Re1ikt, туры па Беларусі, рок-музыку ў Светлагорску, Гомелі і Мінску, дзе хлопцам давялося жыць і даваць канцэрты.
Кампазіцыі гурта будуць суправаджацца тэматычным слайд-шоў рэдкіх фатаграфій калектыву, зробленых падчас паездак, канцэртаў, рэпетыцый, запісу альбомаў.

Гурт Re1ikt з’явіўся напачатку 2000-х, калі хлопцы былі яшчэ школьнікамі. За гады існавання калектыў вельмі змяніўся: спачатку Re1ikt гралі grunge, потым – progressive rock і нават post metal. Цяпер каманда эксперыментуе з беларускай фолк- і этна-музыкай.

Гурт спадзяецца, што гэты канцэрт-экскурсія дазволіць слухачам даведацца болей пра беларускі рок і адхіліць заслону жыцця рок-музыкаў.

4 мая канцэрт-экскурсія гурта Re1ikt
Галерэя-бар NEWDAY (вул. Няміга, 36)
Пачатак: 20:00
Уваход: 40 000
Замова месцаў: +37517-3064838