11 траўня – «BelMetal: Burning Wheel» – аўтарынак «Малінаўка» (Мінск)

11 траўня 2013 года на тэрыторыі цэнтральнага аўтарынка Малінаўка ў рамках аўтамабільнага фестывалю “Каралі Дарог” адбудзецца грандыёзны метал-канцэрт «BelMetal: Burning Wheel». Імпрэза пройдзе ў фармаце open air (канцэрту пад адкрытым небам). У якасьці хэдлайнераў мерапрыемства выступіць легендарны беларускі гурт Gods Tower, а таксама ўдзел возьмуць лепшыя метал-каманды краіны: Nemdis, Soulsides, Omut. Увазе наведвальнікаў мерапрыемства будзе прадстаўлена ўнікальная шоў-праграма.

Канцэрт «BelMetal: Burning Wheel» пачнецца а шостай гадзіне вечара (18:00).

Урачыстае адкрыцьцё аўтамабільнага фестывалю “Каралі Дарог” стартуе ў 14:00.

У праграме мерапрыемства:

  • выстава аўтамабілей спартыўнага тыпу, рэдкіх сэрыйных, а таксама цюнінгованых аўто ды іншых аўтамабілей і матацыклаў
  • экспазіцыя кабрыялетаў
  • найбуйнейшае ў Еўропе спаборніцтва па стайлінгу аўто
  • чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па аўтагуку фартаму “АМТ” – этап першы
  • аўтамабільнае шоў — Drift-Show, RC-Drift
  • фаер-шоў
  • стрыптыз-шоў

Кошт квіткоў на аўтамабільны фестываль «Каралі Дарог» + метал-канцэрт «BelMetal: Burning Wheel» складае:

  • у красавіку (з 1 па 30) – 120 000 бел.руб.
  • у траўні (з 1 па 10) – 150 000 бел.руб.
  • у дзень мерапрыемства (11 траўня) – 180 000 бел.руб.

Звяртаем вашу ўвагу! Кошт квіткоў можа зьмяняцца, а іх колькасьць — абмежаваная!

Арганізацыйны камітэт фестываля «Каралі Дарог» пакідае за сабою права зьмены кошту квіткоў без тлумачэньня прычын.