Лідар “Старога Ольсы” выступіць з анлайн-лекцыяй

Лідар гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі распавядзе пра рэстаўрацыю і асаблівасці працы з музычнымі культурамі. Выступ пройдзе 11 сакавіка.

У эфіры праграмы “Публічная лекцыя TUT” на партале TUT.BY Зміцер Сасноўскі пазнаёміць глядачоў з спосабамі рэстаўрацыі музыкі барока, рэнесанса і сярэдневечча, таксама гутарка пойдзе пра спецыфіку працы з музычными культурамі і інструментамі.

Каб паўдзельнічаць у лекцыі, неабходна пакінуць заяўку на e-mail air@tutby.com з паметкай “Зміцер Сасноўскі”. Таксама ў Інтэрнэце будзе арганізавана анлайн-трансляцыя.