Беларускія музыкі стварылі фолк-праграму для дзяцей

Удзельнікі беларускага folk гурта Vuraj прадставілі музычную праграму для дзяцей “Чароўны край”. Яе аснову склалі беларускія народныя дзіцячыя песні і казкі.

Прэм’ера новай праграмы Сяржука Гаюна і Андрэя Еўдакімава адбылася ў Белдзяржфілармоніі 20 лютага. Зараз музыкі выконваюць яе ў дзіцячых садках і школах.

Прапануем паглядзець відэа з выступа музыкаў.