22 лістапада праект “Тузін.Немаўля” ў Loft Cafe (Менск)

22 лістапада праект “Тузін.Немаўля” ў Loft Cafe (Менск)

Інтэрнэт-партал Tuzin.fm прадстаўляе ўнікальны праект «Тузін.Немаўля». Сучасныя беларускія выканаўцы выступяць у якасці тапёраў і агучаць першыя беларускія нямыя кінастужкі, знятыя ў 20-х гадах мінулага стагоддзя. Беларуская прэм’ера праекту адбудзецца 22, 24 і 25 лістапада.

22 лістапада (чацвер). Loft cafe (вул. П. Броўкі, 22)
Сяргей Пукст — «Кастусь Каліноўскі» (19:00)
Re1ikt — «У агні народжаная» (20:30)
Кошт квітка: 80 000 (танцпляц), 90 000 (столік)
Квіткі прадаюцца толькі ў дзень канцэрту!
Замовіць столік: +375 (29) 380 00 10