Lesley Knife спел на белорусском. Текст песни

Lesley Knife спел по-белорусски. Текст песниПосле концерта Gods Tower нам удалось раздобыть несколько артефактов: сет-лист и белорусский текст песни «People in the Swamp»«Людзі на балоце».

Gods Tower - 20 лет! Фоторепортаж из Re:Public

Людзі на балоце

1) У тым самотным краі,
Дзе змоўкне вецер, дзе не пройдзе шлях,
Дзе дрэвы паміраюць, –
Няма надзеі з воляю ў вачах.
Паміж пустэльняў – багна,
Дзе кожны цягне свой уласны горб,
Сапраўдны край маўчаньня –
Балота і насельніцтва яго…

2) Між дрэў пахілых, мокрых
Надзеі з воляй не здабыў ніхто.
Жыццё, нібы акторка,
Што ў зале гіне, змрочнай і пустой.
Карчамі ў плыні соннай
Сабе плывуць бязвольна проста ўніз,
За дах, за хлеб надзённы –
Што ж трэба тым, хто вырас у хлусні?

3)Між дзвюх пустэльняў – багна,
І ўласны горб тут цягне кожны з нас
Як стаць на штосьці вартым,
Калі ідзеш па купінах увесь час?
У вечным недаверы:
Сусед пільнуе, каб забраць твой дом,
Пад сонцам здрады шэрым
Глынае багна нас усіх жыўцом…

4) Сапраўдны край маўчаньня –
Балотны край з насельніцтвам сваім.
Адмовіўшы змаганьне,
Ці ж ты, як корч, не стаў зусім глухім?
Казаць далей не варта.
За “дабрабыт” прадаў свой дух дарма.
І час прамовіць праўду:
Жывы тапелец, шанцаў больш няма.

Автор перевода: Анна Овчинникова